Гродна

1. Галоканне

Праводзіцца на першы дзень Вялікадня, прымеркаваны да праваслаўнага календара.

Хадзілі галакальнікі на першы дзень Вялікадня! Дзеці першымі пачыналі абыходзіць двары. “На падаконнік дзецям пакладуць цукеркі, і ўжо яны бегаюць і збіраюць гэтыя цукеркі…”.

Пачыналі хадзіць з ранку: спачатку абыходзілі аддаленыя хутары, а потым ішлі ў веску,   у пачатку якой і пачыналі абыход усіх двароў. У хаты гурт не заходзіў, падыходзілі з песняй “Хрыстос васкрэс” пад акно і стукалі. Гаспадыня адчыняла акно і гарманіст адразу гаварыў тры разы “Хрыстос Уваскрэс!”. “Чы можна вашу хату павесяліць?”. Гаспадары “давалі дазволу”, а гурт галакальнікаў пачынаў спяваць песню “Вялік святой нам дзень настаў”. Калі ў хаце была маладая дзяўчына, то прасілі дазволу  заспяваць Тонка велька канапелька”. У падзяку за віншаванні і песні гаспадары адорвалі галакальнікаў яйкамі, каўбасой, пірагом і  гарэлкай. Удзельнік гурта  насіў вялікі кошык, у які складваліся дары.

Ноччу, пасля таго, як абыйдуць вёску і ўсе бліжэйшыя хутары, збіраліся ў адной з хат (ці двары) і гулялі да рання. “За паследняй хатай сядалі, слалі радзюшкі, разлажвалі ўсё, што надавалі. Елі, пілі, танцавалі і песні ўсякія спявалі”.

ПАДРАБЯЗНЕЙ (скачать файл)

 

 

 

 

 

 

 

 

2. Зборная субота

Асноўныя дзяенні зборнай суботы:

Вечарам перад “зборнай суботай” маці разам з маладой рыхтавала стравы для частавання шаферак (святочны пірог, яблыкі, абаранкі, варэнне, мёд, гарбата).

1. Благаслаўленне бацькоў маладой на пляценне вянкоў. Дружкі маладой прыходзілі у хату, прыносілі з сабой кошык з кветкамі, стужкамі, міртам. Гаспадары запрашалі дзяўчат сесці за стол. Пасля чаго бацькі маладой як звычайна, тры разы благаслаўлялі дзяўчат “вянкі віць”.

2. Падрыхтоўка кветак і рознакаляровых стужак. Дзяўчаты садзіліся за стол і разбіралі кошык са стужкамі і кветкамі, выбіралі самыя прыгожыя. Упрыгожванні з кветак і стужак рыхтаваліся не толькі для нявесты, але і для жаніха, для шафёраў і шаферак.

3. Пляценне вянкоў. Калі ўсе кветкі, стужкі былі падрыхтаваны, дзяўчаты пачыналі “вянкі віць”. Увесь гэты час яны разам з маці і маладой спявалі песні (“Зборная субота настае”, “У гародзе верба росла”). Асноўны матыў іх -развітанне маладой са сваім дзявоцтвам, са шчаслівым і бесклапотным жыццём у бацькоўскай хаце. Вілі вянкі з руты, мірту, якія мелі важную ролю на вяселлі, сімвалізуючы сабой дзявочую чысціню, маладосць.

4. Абмен падарункамі. Пасля таго, як дзяўчаты сплялі вянкі, маладая дарыла ім невялічкія падарункі (грэбні для валасоў, мяшочкі з зёлкамі, маленькія люстэркі).

5. Упрыгожванне хаты. Далей было неабходна ўпрыгожыць хату да вяселля, павесіць ручнікі, рознакаляровыя стужкі, кветкі і інш. Пакуль дзяўчаты ўпрыгожвалі хату, маладая разам з бацькамі накрывала на стол.

6. Частаванне стравамі. Пасля зробленай працы маладая запрашала дружак за стол пачаставацца прыгатаванымі стравамі.

ПАДРАБЯЗНЕЙ (скачать файл)

3. Багач

Першым чынам  “…Ішлі да цэрквы на свята ўслаўляць Прасвятую Багародзіцу”.

“…Багач – штоўсяго багата. Гаспадар падлічваў свае скарбы, што сабраў з поля, што ў агародзі вырасла”.

Зранку гурт мясцовых дзяўчат, жанчын і мужчын збіраліся ў адной з хат і рыхтавалі “багач”  – драўляную (лазовую) сявеньку з зернем, абвязаную ручніком. У цэнтры багача ўстаўлялі вялікую свячу, якая гарэла на працягу ўсяго абыходнага абраду. З багачом гурт павінен абыйсці ўсю вёску з аднаго канца ў другі, спяваючы песні. Да свята кожны гаспадар рыхтаваўся да прыходу гурта: пры ўваходзе ў хату ставілі стол ці лаву, засцілалі іх святочнай настольніцай, на якой размяшчалі ікону Божай Маці. Пры ўваходзе гурта ў кожны двор, гаспадар  усыпаў у багач жменю зерня, а гаспадыня чытала малітву каля іконы, якая стаяла на стале. Пасля малітвы гаспадыня выносіла частаванні гурту. Звычайна гэта былі яблыкі, грушы, яйкі. Атрымаўшы дары, гурт накіроўваўся да наступнага двара. Пры абыходзе вёскі да гурта ніхто не далучаўся.

Абыйшоўшы ўсю вёску, у апошнім двары гурт ладзіў “стол”: “…усё, што сабралі, выстаўлялі на гэты стол, а гаспадар (апошняга абыходнага) двара тушыў свечку”. Багач з зернем забіраў сабе гаспадар апошняй хаты — ставіў у хаце на покуці да наступнага года, наступнай восенню гэта зерне аддавалі жывёліне.

На “стале” спявалі песні і танцавалі.

ПАДРАБЯЗНЕЕ (скачать файл)